Ціханоўскі ў турме пачаў губляць зрок

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў губляць зрок. Пра гэта ён напісаў у лісце да сваёй знаёмай жыхаркі Гомеля. 

09.09.2021 / 08:45

Копію яна перадала Свабодзе.

Палітзняволены дзякуе за ліст і піша, што будзе берагчы сябе, «як мне ўсе раяць у лістах». «Але ж мы проста вязні, і ад нас нічога не залежыць. Як у каго здароўя хопіць. Я ў цэлым нармальна, але раней моцна перажываў, праз гэта з ціскам праблемы былі, мералі — нават 180 на 100 было. А праз ціск зрок сеў… Цяпер ужо справа ў судзе, так што хвалявацца няма за што.

Далей мне ўжо ўсё зразумела. Этап і калонія надоўга», — напісаў Ціханоўскі.

Ён цытуе радкі Байрана пра турму, свабоду і сыноў народу (з санета да Шыльёна). «Гэтыя радкі — як быццам я сам напісаў, яны пра нас». Палітвязень бывае на прагулках у турме. Але піша, што яны адбываюцца ў бетонным дворыку, і нават неба там не бачна.

Nashaniva.com