У Літве жанчыну з групы нелегальных мігрантаў даставілі ў бальніцу, яна пажадала вярнуцца ў Беларусь
За мінулыя суткі ў Літву не ўпусцілі прыкладна 40 нелегальных мігрантаў, піша Delfi са спасылкай на Дзяржаўную службу аховы мяжы.
09.09.2021 / 09:47
Delfi.lt
У сераду медыцынская дапамога спатрэбілася адной жанчыне з групы нелегалаў, якія не хацелі перасякаць мяжу. У Беларусі жанчыне медыцынскую дапамогу не аказалі. Літоўскія памежнікі выклікалі хуткую.
Жанчына была дастаўленая ў бальніцу, дзе дактары аказалі ёй дапамогу і канстатавалі, што небяспекі жыццю няма. Жанчына адмовілася заставацца ў Літве.
Па просьбе жанчыны ёй дазволілі вярнуцца ў Беларусь у тым месцы, дзе знаходзілася група нелегалаў, з якой яна прыйшла.