На Смаргоншчыне агонь знішчыў 6 тон насення грэчкі

Затое 19 тон удалося выратаваць.

09.09.2021 / 09:52

Пра пажар выратавальнікам паведамілі ў 0:52. Гарэў збожжаачышчальна-сушыльны комплексе «ЛідАрай» у вёсцы Шутовічы, паведамляе МНС.

У выніку пажару агонь пашкодзіў шэсць тон насення грэчкі. Работнікі МНС сумесна з персаналам аб’екта выратавалі 19 тон. 

Nashaniva.com