Мужчына паспрачаўся з незнаёмцамі, што выгукне «Жыве Беларусь» у тралейбусе, а яны аказаліся з міліцыі. Вынік — 30 сутак 

61-гадовага Міхаіла Дубіну 8 верасня затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту за лозунг «Жыве Беларусь» у тралейбусе, пішуць праваабаронцы. 

09.09.2021 / 17:09

«Неабыякавы грамадзянін» паскардзіўся ў міліцыю на тое, што «невядомы мужчына выходзіў і выкрыкваў лозунг». Таму па выхадзе з транспарту Міхаіла адразу затрымалі міліцыянты. У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

Сёння справу Дубіны разгледзела суддзя Марыя Ярохіна. Міхаіл сцвярджае, што ў тралейбусе паспрачаўся з двума мужчынамі на шакаладку, што выкрыкне «Жыве Беларусь». У выніку аказалася, што гэтыя мужчыны — міліцыянты ў цывільным.

Суддзя Ярохіна прызнала Міхаіла вінаватым і пакарала яго 30-сутачным арыштам.

Nashaniva.com