У Мінску затрымалі чатырох чалавек з адной сям'і

Як паведамляюць праваабаронцы, 9 верасня ў Мінску затрымалі чатырох чалавек з сям’і Буслоў. Магчыма, гэта адбылося на лакальным маршы на вуліцы Прытыцкага.

09.09.2021 / 23:01

Паводле праваабаронцаў, ранкам на вуліцы Прытыцкага ў Мінску затрымалі пенсіянерку Таццяну Бусел і яе сына Аляксея Бусла.

На іх кватэры адбыўся ператрус, быў затрыманы муж і бацька Сяргей Бусел. Потым у ГУБАЗіК быў выкліканы Сяргей, брат Аляксея.

У спісах затрыманых сёння, паводле праваабаронцаў, дзевяць чалавек.

Чытачы пра затрыманні на маршы ў Кунцаўшчыне: «Стаяла машына ДАІ, хлопец дастаў сцяг, яго адразу павалілі»

Nashaniva.com