Цэны з пачатку года выраслі на 6,1%
Белстат апублікаваў свежыя звесткі па інфляцыі.
10.09.2021 / 20:33
Цэны на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем выраслі ўсяго на 0,2%. А вось з пачатку года — на 6,1%.
Харчовыя тавары ў жніўні патаннелі на 0,1% у параўнанні з ліпенем і падаражэлі на 5,6% у параўнанні са снежнем 2020-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,7% у параўнанні з ліпенем і на 7,4% у параўнанні са снежнем 2020-га.
Паслугі ў параўнанні з ліпенем падаражэлі на 0,1%, у параўнанні са снежнем 2020-га — на 5,3%.