Мінздароўя: За суткі — 1907 выпадкаў каранавіруса. Гэта самы высокі паказчык за тыдзень

Учора было 1887, а на мінулым тыдні, у нядзелю, 1963. Рэкорд 2021 года быў мінулай зімой, 13 студзеня, — 1972 выпадкі за дзень.

12.09.2021 / 13:57

Мінздароўя паведаміла, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 1907 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1643 чалавекі.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 503 073 выпадкі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 493 053 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 3917 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканана 25 тыс. 192 тэсты.

Nashaniva.com