Дваіх супрацоўнікаў «Корпуса» не вызвалілі пасля 10 сутак: на іх завялі крымінальную справу
Пасля 10 сутак арышту не вышлі на волі Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і Максім Крук — супрацоўнікі Культ. цэнтра «Корпус».
14.09.2021 / 19:02
Як перадаюць праваабаронцы, яны затрыманыя па крымінальным артыкуле 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Супрацоўнікаў «Корпуса» затрымалі 2 верасня і асудзілі на 10 сутак (Лізавету Неўмяржыцкую — на 8) нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.