ДПК: на ўкраінскай мяжы абстралялі беларускі памежны знак

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра інцыдэнт, што здарыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атрада.

15.09.2021 / 15:06

Пры аглядзе знака памежнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай дзяржаўнага герба.

На ім бачныя прабоіны, відаць, ад шроту, як мяркуецца, стрэлу з паляўнічай стрэльбы.

Nashaniva.com