Абноўлены спіс краін, грамадзяне якіх могуць прыязджаць у Беларусь без візаў

З яго зніклі ЗША і Албанія.

16.09.2021 / 09:21

Абноўлены спіс краін, грамадзяне якіх могуць прыязджаць у Беларусь без візаў. Пастанова з'явілася на Нацыянальным прававым партале.

У спісе — 73 краіны.

З яго зніклі ЗША і Албанія, затое дадаліся Іран, Пакістан і Егіпет, заўважыла «Еўрарадыё».

Грамадзяне гэтых краінаў з 14 кастрычніка могуць прыехаць у беларусь без візы, калі ў іх ёсць дзейная шматразовая шэнгенская віза і квіткі на вылет з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Nashaniva.com