У Брэсце хлопчык зашчаміў нагу ў лаўцы. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі

Здарэнне адбылося ў сераду на вуліцы Махновіча. Там у драўлянай лаўцы захрасла нага хлопчыка, паведамляе 112.by.

16.09.2021 / 10:21

112.by

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, пабачылі, што дзіця сядзіць спакойна.

З дапамогай гідраўлічнага інструмента яны расціснулі папярочкі і выцягнулі ножку.

Медыкі агледзелі «закладніка». Шпіталізаваць яго не спатрэбілася.