На Камянеччыне за 54 тысячы даляраў прадаюць частку маёнтка Сапегаў-Патоцкіх

На сайце беларускай універсальнай таварнай біржы прадаюць частку маёнтка Сапегаў-Патоцкіх у горадзе Высокае. Гэта ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці.

17.09.2021 / 13:20

Пачатковы кошт — 134 000 рублёў (каля $54 000). Будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Будынак можна выкарыстоўваць як гандлёвы аб'ект, адміністрацыйныя памяшканні або нават пад жыллё. Яго агульная плошча — 227,3 кв.м. Да сядзібы прыкладаецца зямельны надзел плошчай 0,1387 гектар, які аддаецца ў арэнду на 30 гадоў.

Nashaniva.com