Суд вынес прысуд 19-гадовай дзяўчыне за смяротную аварыю

18.09.2021 / 11:45

Суд прысудзіў 19-гадовую дзяўчыну, па віне якой у аварыі загінуў 17-гадовы хлопец, да 2,5 года «хіміі».

Аварыя адбылася ўдзень 21 ліпеня на вуліцы Рачной. 19-гадовая кіроўца Opel не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў бетонны падмурак плота, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ 17-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, ад атрыманых траўмаў загінуў. Хлопец не быў прышпілены рэменем бяспекі. У машыне ззаду знаходзіліся яшчэ двое непаўналетніх пасажыраў. Яны былі прышпіленыя і не пацярпелі.

Дзяўчына не мела права кіравання аўтамабілем. Яна прайшла курс навучання ў аўташколе, але не здала кваліфікацыйны экзамен. Аўтамабіль, якім яна кіравала, не прайшоў тэхнічны агляд.

Суд прысудзіў яе да 2 гадоў 6 месяцаў хіміі з забаронай кіравання на 5 гадоў.

Nashaniva.com