Никита Мелкозеров сделал выпуск на своем ютуб-канале на белорусском языке
На канале «Жыццё-маліна» — новы выпуск, і ён па-беларуску. Госць — палітык Павел Латушка.
18.09.2021 / 16:45
Нагадаем, нядаўна ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў абвесціў чэлендж: калі на яго інстаграм падпішацца 30 тысяч чалавек, зробіць выпуск па-беларуску. Многія ўспрынялі гэта крытычна, маўляў, проста так па-беларуску блогер і гаварыць не можа. Мелказёраў казаў, што ўпершыню сутыкнуўся з такім хэйтам. І знайшоў людзей, якія вучаць яго беларускай мове.
Ён казаў, у каманды «Жизнь-малины» ёсць мэта — рабіць раз на месяц беларускамоўны выпуск інтэрв’ю.
Дарэчы, да 30 тысяч падпісчыкаў у інстаграме Мікіта пакуль не дайшоў.