ЛСП выдаліць з усіх стрымінгавых пляцовак песню «Нумары» пасля паведамленняў аб двух суіцыдах
Каманда артыста сама прыняла такое рашэнне, паведаміў у твітары менеджар гурта Дзмітрый Магадаў.
19.09.2021 / 14:02
У трэку распавядаецца гісторыя маладога чалавека, які скочыць з даху. Магадаў таксама прымацаваў спасылку на артыкул з «Вікіпедыі» пра эфект або сіндром Вертэра аб масавай хвалі самагубстваў пасля суіцыду, асветленага ў медыя, піша TJ.
Каманда ЛСП прыняла рашэнне аб выдаленні самастойна.
Як адзначыў суразмоўца, прадстаўнікі музыкі ўлічвалі хуткае распаўсюджванне навін пра самагубствы пад гэты трэк і зыходзілі з жадання «знізіць хвалю суіцыдаў, зробленых пад капірку».
«Нумары» пачнуць выдаляць з пляцовак 20 верасня.