«Газпрам» выкупіў толькі траціну ад прапанаванай транзітнай магутнасці газаправода «Ямал—Еўропа», які ідзе праз Беларусь

Гэта пагражае рэзкім зніжэннем даходу ад транзіту.

21.09.2021 / 07:55

Пра гэта сведчаць вынікі аўкцыёнаў браніравання на кастрычнік, піша «Інтэрфакс».

Пасля сканчэння гадавой броні ў верасні 2021 года «Газпрам» пакуль не рабіў далейшых браніраванняў на год і квартал наперад, адзначаючы, што мае кароткатэрміновыя інструменты для браніравання. Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь звязана з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны паток — 2», пасля запуску якога не трэба будзе плаціць краінам-транзіцёркам.

Падобныя крокі «Газпрама» пагражаюць рэзкім зніжэннем даходаў ад транзіту паліва і скарачэннем падаткаў ад кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь». Эканоміка Беларусі можа недалічыцца соцень мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com