«Белтэлекам» таксама абвясціў пра падаражэнне інтэрнету

«Белтэлекам» абвясціў пра павышэнне тарыфаў на паслугі доступу ў інтэрнэт з 1 кастрычніка. Падаражэнне закране ўсе тарыфныя планы, акрамя пакетных прапаноў «Ясна», «Сямейны» і «Бізнэс-кейс».

21.09.2021 / 10:18

vitvesti.by

Сцвярджаецца, што кошт паслуг павялічыцца ў межах 4%, паведамляе Onliner.by.

Так, «Рэкорд 10» замест 19,8 рубля ў месяц будзе каштаваць 20,6, «Рэкорд 25» — 22,62 замест 21,8, «Рэкорд 50 new» — 27 рублёў замест 26.

Раней пра падаражэнне паслуг сувязі ў межах тых жа 4% абвясцілі А1 і МТС.