Віктар Кіслы ўзначаліў топ-100 самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле версіі «Ежедневніка»

У топ-100 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў, які склаў у гэтым годзе «Ежедневнік», Віктар Кіслы змясціў лідара апошніх двух рэйтынгаў Аляксандра Машэнскага.

23.09.2021 / 09:36

Заснавальнік і ключавы ўладальнік Wargaming Group ужо ўзначальваў рэйтынг «Ежедневніка» па выніках 2016 года. У лютым 2016 года Кіслы быў таксама прызнаны афіцыйным даляравым мільярдэрам выданнем Bloomberg.

У рэйтынгу 2019 года Кіслы быў на 3-м месцы.

У дзясятку таксама ўваходзяць:

 Аляксей Алексін (Энерга-Ойл, 4-е месца ў 2019-м),

Аркадзь Добкін (EPAM Systems, 2-е ў 2019-м),

Аляксандр Луцэнка (Sodrugestvo Group S.A, 5-е ў 2019-м),

Мікалай Варабей (Інтэрсэрвіс, Абсалютбанк, 16-м у 2019-м),

Аляксандр Машэнскі (1-е месца ў 2019-м),

Віктар Пракапеня (9-е ў 2019-м),

Уладзімір Васілька і Сяргей Літвін («Еўрагандаль», 14-е і 15-м у 2019-м),

Аляксандр Цэнтэр (А-100, 11-е ў 2019-м).

Паводле ej.by трапленне і размеркаванне ў топ-100 (200) паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі вызначаецца двума крытэрамі:

1.Паспяховасць — гэта фактычная доля канкрэтнай асобы ў кошце яго бізнэсу. Кошт бізнэсу пры наяўнасці фінансавых паказчыкаў выяўляецца традыцыйнымі для ацэнкі кошту метадамі (затратны, прыбытковы, параўнальных продажаў).

2. Уплывовасць — дадатковы крытэр, уведзены з-за спецыфічных умоў вядзення бізнэсу ў Беларусі і немагчымасці на дадзены момант апублікаваць грашовыя паказчыкі.

Чытайце таксама: Бізнэсмена з топ-200 самых уплывовых у краіне асудзілі на 2,5 года хатняй хіміі і забаранілі 5 гадоў займацца прадпрымальніцтвам

Nashaniva.com