Лукашэнка: Я пакуль не заўважыў, што ў нас краіна жыве ва ўмовах крызісу

17.07.2009 / 14:37

«Я пакуль не заўважыў, што ў нас краіна жыве ва ўмовах крызісу з пункту гледжання эканоміі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня на нарадзе па пытаннях сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны.

«Па рэжыме эканоміі пытанне найважнейшае, і яно тычыцца ўсіх», — падкрэсліў прэзідэнт. У цяперашняй эканамічнай сітуацыі, паводле яго слоў, «важна непрычасаная, адкрытая інфармацыя».

Лукашэнку, у прыватнасці, «хвалююць праблемы імпарту» і дзеянні ўрада ў гэтым кірунку. Прэзідэнт таксама заклапочаны дарагоўляй крэдытных рэсурсных банкаў і невытворчымі расходамі. «Мільярды затрачваем сёння на тыя мерапрыемствы, як маглі б як мінімум пачакаць», — сказаў ён.

Не задаволены кіраўнік дзяржавы і сітуцыяй у галіне жыллёвага будаўніцтва: «Будуем шмат, а чэргі жадаючых не скарачаюцца».

Асноўная задача сёння — павышэнне эфектыўнасці працы па ўсіх кірунках, захаванне і нарошчванне эканамічнага патэнцыялу, падтрыманне «на належным узроўні» ўмоў жыцця людзей, падкрэсліў Лукашэнка.

БелаПАН