Нецвярозы кіроўца на каршэрынгавым аўто зладзіў жорсткае ДТЗ у Мінску
Сёння ноччу 30-гадовы вадзіцель не даў рады кіраванню на вуліцы Пляханава і перакуліўся на каршэрынгавым «Шеўрале».
24.09.2021 / 09:01
У выніку аўто пратараніла раздзяляльную агароджу і перакулілася.
Пацярпела пасажырка. Як паказала праверка, кіроўца быў нецвярозым — у яго арганізме выяўлена 1,5 праміле алкаголю.