У Беларусі 14 новых палітвязняў

Гэта Уладзіслаў Тамашэвіч, Аляксей Чашун, Аляксандр Бабко, Ігар Мыслівец, Алена Дзядзюля, Вольга Дубовік, Андрэй Арыко, Кацярына Арыко, Максім Дубешка, Вадзім Гіль, Андрэй Рунцо, Мікалай Лёгкі, Віталь Самсонаў і Яна Мілеўская, паведамляюць праваабаронцы.

24.09.2021 / 17:10

  1. Уладзіслаў Тамашэвіч, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  2. Аляксей Чашун, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;
  3. Аляксандр Бабко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  4. Ігар Мыслівец, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  5. Алена Дзядзюля, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  6. Вольга Дубовік, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  7. Андрэй Арыко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  8. Кацярына Арыко, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  9. Максім Дубешка, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;
  10. Вадзім Гіль, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
  11. Андрэй Рунцо, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за рытуальны вянок, дастаўлены да дома супрацоўніка МУС;
  12. Мікалай Лёгкі, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  13. Віталь Самсонаў, асуджаны паводле артыкулаў 339 і 370 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;
  14. Яна Мілеўская, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК.

Nashaniva.com