Сёння тры асноўныя валюты падаражэлі, даляр стаў роўна 2,50

Учора курсы даляра і еўра апускаліся.

28.09.2021 / 13:03

Даляр сёння вырас на 0,6 капейкі да 2,50.

Еўра павялічыўся на 0,31 капейкі да 2,9206.

Расійскі рубель узняўся на 0,80 капейкі да 3,4446 беларускага за 100 адзінак.

Учора даляр апусціўся на 0,62 капейкі, а еўра адразу на 1,65, абнавіўшы гадавы мінімум.

У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789: еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

Nashaniva.com