КНДР абвясціла пра выпрабаванне гіпергукавай ракеты

У КНДР упершыню выпрабавалі новую гіпергукавую ракету «Хвасон-8», якую распрацавала Акадэмія вайсковых навук краіны.

29.09.2021 / 08:14

Пуск ажыццявілі раніцай 28 верасня на адным з палігонаў у правінцыі Чагандо на поўначы краіны.

Падчас выпрабаванняў вайскоўцы пратэставалі тэхнічныя паказчыкі ракеты, пацвердзілі яе манеўранасць, стабільную працу рухавіка і паліўной сістэмы, піша агенцтва. Якую адлегласць ракета праляцела, не ўдакладняецца.

За запускам назіраў член Прэзідыума Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі, сакратар ЦК партыі Пак Чон Чхон.

Nashaniva.com