А1 і «Белтэлекам» адклалі павышэнне часткі тарыфаў на месяц
Анансаванае раней змяненне кошту паслуг адбудзецца не 1 кастрычніка, а 1 лістапада.
29.09.2021 / 08:41
З 1 лістапада плануецца павысіць абаненцкую плату па тарыфных планах А1 для фізічных асоб і юрыдычных асоб, кошт выклікаў з некаторых тарыфаў, інтэрнэт-трафіку, звыш уключанага ў абаненцкага плату для юрыдычных асоб, а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў.
Астатнія расцэнкі будуць павялічаны з 1 кастрычніка.
Павышэнне тарыфаў адкладзенае да 1 лістапада ў «Белтэлекаме». У гэты дзень вырасце кошт доступу ў інтэрнэт, за выключэннем пакетных лінеек «ЯСНА», «Сямейны», «Бізнэс-кейс».