Басовішча-ХХ

Фотарэпартаж з юбілейнага дваццатага Фестывалю музыкі маладой Беларусі.

19.07.2009 / 21:51

Фотарэпартаж Алеся Пілецкага з юбілейнага дваццатага Фестывалю музыкі маладой Беларусі.

Вядоўца фэсту Віктар Шалкевіч на гэтыя дні быў запрошаны на два вяселлі і на З’езд беларусаў свету. «Некалі на Басовішчы музыкі гралі за ідэю, яны не былі такія сквапныя, як зараз. Гэта былі сустрэчы беларускамоўных людзей па абодва бакі мяжы» — прыгадаў ён. Віктар выглядаў трохі расчараваным: «Мы хацелі заправіць сёлета на сцэну ўсіх тых, хто быў тут 20 гадоў таму, але не атрымалася». Ён кажа што, наступны фэст будзе кардынальна новым.

Гэтым разам было меней нацыянальных сцягоў — менш за дзесятак. Не было і польскіх, і чэшскіх, якія стала прысутнічалі на ранейшых фестывалях.

Затое прыцягвалі ўвагу аўто вакол фестывальнага гарадка — навюткія BMW з мінскімі нумарамі.
Па словах старажылаў фэсту, раней людзі траплялі на фэст больш цягнікамі ды аўтобусамі, цяпер жа аўто з беларускімі нумарамі робіцца ўсё болей.

Подых крызісу адчулі многія ўдзельнікі юбілейнага Басовішча. Але многіх гэтыя выпрабаванні не засмуцілі. Ігар з Гродна, які не прапускае фэсту ад 2002 году, выглядаў задаволеным: «Ужо сумую і чакаю наступнага году». З ім цяжка не пагадзіцца — неперадавальнай атмасферы фестывалю ў Гарадку, здаецца, не здольны нашкодзіць ніякі крызіс.

Сямён Печанко

Віктар Шалкевіч правіў балем на юбілейным фэсце.

Першы дзень фестывалю распачала Unia.

Не ўсе дачакаліся адкрыцця фэсту.

На сцэне — Рахіс.

Даўнія сябры фэсту — Rima.

Раніца ў Гарадку.

Босае сонца.

Ганна Хітрык і Дзецідзяцей.

Зверху цікавей.

Дзве ўсмешкі.

Семнаццатае Басовішча Палацу.

І за Бонду, і за Краму.

Польскія зоркі Lao Che.

Ён яшчэ вернецца!

Алесь Пілецкі