Сёння тры асноўныя валюты падаражэлі

Даляр, еўра і расійскі рубель сінхронна даражэюць другі дзень запар.

29.09.2021 / 13:02

Даляр сёння вырас на 0,83 капейкі да 2,5083.

Еўра падаражэў на 0,36 капейкі да 2,9242.

Расійскі рубель вырас на 0,0007 капейкі да 3,4493 беларускага за 100 адзінак.

У пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871 (за 100 расійскіх). 

Nashaniva.com