На Цапкалу завялі яшчэ адну крымінальную справу. Ён пракаментаваў сітуацыю з Зельцэрам

У дачыненні да Валерыя Цапкалы завялі яшчэ адну крымінальную справу — за заклікі да дзеянняў, што шкодзяць нацыянальнай бяспецы. Ён пракаментаваў сітуацыю з забітым Зельцэрам і супрацоўнікам КДБ.

29.09.2021 / 18:04

Паведамляецца, што Цапкала 29 верасня гэтага года размясціў у інтэрнэце відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Беларусі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com