У аварыі на трасе Полацк — Віцебск загінуў намеснік губернатара расійскай Іванаўскай вобласці
Раніцай 5 кастрычніка 62-гадовы кіроўца Mitsubishi не даў рады кіраванню і, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з фурай.
05.10.2021 / 13:32
Фота ДАІ
Кіроўца легкавіка пазней памёр у Шумілінскай раённай бальніцы, піша gorod214.
Паводле інфармацыі расійскіх медыя, загінулы — намеснік губернатара Іванаўскай вобласці Сяргей Каробкін. Мужчына нарадзіўся ў Горках на Магілёўшчыне і вяртаўся ў Расію ад сваякоў.
Паведамляецца таксама, што ў машыне была жонка Каробкіна. Яна выжыла.