Цэны на бавоўну выраслі да рэкордных, а прычына — не шараговая

Цэны на бавоўну на сусветных біржах дасягнулі рэкорднага за 10 гадоў узроўню. Гэта звязана як з павышанай на выхадзе з пандэміі эканамічнай актыўнасцю, так і з лагістычнымі праблемамі ў выніку пандэміі.

06.10.2021 / 08:19

 

Трэцяя ж прычына незвычайная — рост попыту ў Кітаі на імпартную бавоўну ў выніку санкцый, накладзеных Злучанымі Штатамі на бавоўну вытворчасці Сіньцзяня. Там на бавоўнавых плантацыях кітайскія ўлады выкарыстоўваюць прымусовую працу палітзняволеных, што і выклікала абмежавальныя меры краін Захаду.

З пачатку года цэны на бавоўну выраслі прыкладна на 40 працэнтаў, прычым асабліва актыўна яны раслі з канца верасня.

Рост цэн на бавоўну прывядзе да падаражэння адзення.

Nashaniva.com