Сярэдняя пенсія ў Польшчы большая за сярэдні заробак у Беларусі. Мала таго, там яшчэ выплачваюць і 13-ю пенсію
Сярэдняя пенсія ў Польшчы на сёння складае 2545 злотых. Гэта ў пераводзе на беларускія грошы 1603 рублі, або 641 даляр. Для параўнання сярэдні заробак у Беларусі да выплаты падаткаў складае 1463,2 рубля.
06.10.2021 / 10:58
Пенсіі ў Польшчы пераацэньваюцца штогод на суму, якая на некалькі працэнтаў перавышае ўзровень інфляцыі. На 2022 год запланаванае павышэнне пенсій на 7,7 працэнта.
Мінімальная пенсія ў Польшчы для тых, у каго найменшы працоўны стаж і заробкі, складае 1250 злотых. Гэта каля 780 рублёў. З сакавіка наступнага года яна вырасце да 1350 злотых.
Акрамя таго, у рамках дзяржаўнай праграмы «Польскі лад» у красавіку кожнага года пенсіянерам выплачваюць «трынаццатую пенсію». Гэтую практыку ўвёў урад, зыходзячы з добрага стану дзяржаўных фінансаў.
У Беларусі памер сярэдняй пенсіі цяпер складае 545 рублёў, калі браць сённяшні курс, то гэта 218 даляраў.