СК: За каментары пра забітага супрацоўніка КДБ затрыманыя 136 чалавек

Следчы камітэт заявіў, што ў крымінальнай справе, заведзенай на тых, хто пакінуў ацэначныя каментары ў інтэрнэце пасля смерці супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, — 136 падазраваных. 

06.10.2021 / 18:37

Крымінальная справа заведзеная па артыкулах 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на абуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Усе 136 падазраваных знаходзяцца пад вартай.

Чытайце таксама: Больш за 110 беларусаў могуць адначасова сесці за каментары па «справе Зельцэра». Спыталі юрыста, чаго чакаць

Nashaniva.com