Прапагандыст Мукавозчык: Беларускі банк закрыў мой рахунак з-за санкцый

07.10.2021 / 20:38

Пра гэта Мукавозчык напісаў у сваёй калонцы на сайце «Советской Белоруссии».

Са слоў Мукавозчыка, ён атрымаў смс аб тым, што банк спыняе з ім супрацоўніцтва.

«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс. І па гэтай прычыне, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына па тэлефоне, «банк мае права ў адпаведнасці з правіламі… вы чыталі… у падпісаным дагаворы…» і гэтак далей», — напісаў прапагандыст.

Нагадаем, у чэрвені ЕС увёў чацвёрты пакет санкцый, у спісе аказаўся і Андрэй Мукавозчык.

Асаблівасць меркаванняў Мукавозчыка ў тым, што яны публікуюцца на старонках «СБ», але адрасаваныя не чытачам «СБ».

Чытайце таксама:

Калумніст «Советской Белоруссіі» брудна выказаўся пра «справу патрыётаў»

Калумніст прэзідэнцкай газеты абрынуўся на інтэлігенцыю: цытаваў Сталіна і здзекаваўся з беларускай мовы

Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць

«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог бы кідаць камяні ў шыбы

Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты

«Советская Белоруссія»: Давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях»

Nashaniva.com