АНТ: «Самыя бедныя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі». Але не параўнала памер іх пенсій з беларускімі

На тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, у якім распавялі, што найбяднейшыя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі.

11.10.2021 / 11:46

Самые бедные пенсионеры живут в странах Балтии. Подробности в материале ОНТ pic.twitter.com/xM52saFGXl

— Ivan Radziankou (@Veterrr) October 11, 2021

Такія даныя прыводзіць агенцыя Eurostat: паказчык у Латвіі — амаль 48%, Эстоніі — 43%, у Літве — 31%. Таксама гаворыцца, што ў гэтых краінах не хапае працоўнай сілы, таму абмяркоўваецца павышэнне пенсійнага ўзросту.

Пра які паказчык гаворыцца ў сюжэце — незразумела, таксама не паведамляецца нічога пра памер пенсій.

Тым часам, у Латвіі сярэдняя пенсія складае 367 еўра, у Эстоніі — 550 еўра, у Літве — 441 еўра. У Беларусі — 512 рублёў (179 еўра).

Сярэдняя пенсія ў Польшчы большая за сярэдні заробак у Беларусі. Мала таго, там яшчэ выплачваюць і 13-ю пенсію

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Эканаміст Леў Львоўскі пра пенсійную рэформу: «Дайце яшчэ грошай, а мы абяцаем праз 10-40 гадоў нешта там дадаць»

Nashaniva.com