У Беларусі ўвялі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах. Чыноўнікам закон не пісаны
З 9 кастрычніка ў Беларусі стала абавязковым нашэнне маскі ў грамадскіх месцах. Гэта правіла, стандартнае шмат у якіх краінах, беларускія ўлады ўвялі ўпершыню праз 1,5 года пандэміі. За яго невыкананне можа пагражаць штраф — да 30 базавых велічынь, альбо 870 рублёў.
13.10.2021 / 18:08
«Наша Ніва» паглядзела, як выконваюць антыкавідныя правілы тыя, хто патрабуе ад грамадзян выканання гэтых правілаў і хто будзе нас штрафаваць.
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Мікалай Палякоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ордэн Маці, 12 кастрычніка. Фота: centr.minsk.gov.by
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава сустрэлася з калектывам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс», 13 кастрычніка. Фота: minsknews.by
«Людзі настолькі ўпэўненыя, што іх гэта не закране… Паслухайце, калі вы ўпэўненыя, што з вамі нічога не здарыцца, пашкадуйце тых, хто знаходзіцца побач, хто баіцца кожны дзень за сваё жыццё. Чаму няма такога паняцця? Яно павінна быць», — гэта, дарэчы, словы Вольгі Чамаданавай.
Mіністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч на 34-м пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў, 13 кастрычніка. Фота: БЕЛТА
Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 13 кастрычніка. Фота: vayar.mil.by
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасяджэнне круглага стала па прыцягненні інвестыцый у рэгіёны Беларусі. 13 кастрычніка. Фота: t.me/housegovby
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасяджэнне круглага стала па прыцягненні інвестыцый у рэгіёны Беларусі. 13 кастрычніка. Фота: t.me/housegovby
Нарада па пытаннях сістэмы адукацыі, 12 кастрычніка. Фота: president.gov.by
Нарада па пытаннях сістэмы адукацыі, 12 кастрычніка. Фота: president.gov.by
Нарада па пытаннях сістэмы адукацыі, 12 кастрычніка. Фота: president.gov.by