У Бабруйску мужчына збіў да смерці малую дачку сваёй сяброўкі

Здарэнне адбылося 6 кастрычніка. 27-гадовая жанчына пайшла на працу, пакінуўшы сваю дачку пад наглядам 30-гадовага сужыцеля. Калі жанчына вярнулася дадому, дзіця спала.

15.10.2021 / 09:42

Ноччу дзяўчынка пачала задыхацца — маці неадкладна выклікала медыкаў, аднак дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі, паведамляе СК.

Пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы ўстаноўлена, што смерць дзяўчынкі наступіла ад шматлікіх траўмаў.

У ходзе допыту 30-гадовы мужчына даў прызнальныя паказанні і расказаў аб злачынстве.

Яму выстаўлена абвінавачванне па п. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняга, у бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю). Мужчына пад вартай.

Nashaniva.com