БЕЛ Ł РУС

Свет

Падчас паказу фільма пра Галадамор на цэнтр «Мемарыяла» ў Маскве напалі невядомыя

15.10.2021 / 10:29

Nashaniva.com

У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мемарыял» здзейснілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў чацвер падчас паказу фільма Агнешкі Холанд «Гарэт Джонс».

Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам. Прыкладна праз 10 хвілін пасля пачатку фільма ў залу ўварваліся людзі ў масках і загадалі ўсім ляжаць, паведамляе «Радыё Свабода».

А как проходит ваш вечер? pic.twitter.com/wg7TIu72LI

— ПЦ Мемориал (@hrc_memorial) October 14, 2021

Многія гледачы спужаліся, вырашыўшы, што гэта захоп закладнікаў. Затым нападнікі зайшлі на сцэну і сталі называць прысутных «фашыстамі» і выкрыкваць лозунгі «Далоў!» і «Сыходзь!». Падрабязнасцяў аб тых, хто нападаў, і прычынах іх учынку пакуль няма.

Фільм, падчас паказу якога адбыўся напад, апавядае пра брытанскага журналіста, які прыехаў у СССР і стаў сведкам Галадамору на тэрыторыі Украіны.

Да прыезду паліцыі ўдалося затрымаць траіх чалавек. Іх забралі ў аддзел. Пасля гэтага паліцыя ачапіла будынак, дзе размешчаны офіс «Мемарыяла» — гасцей прагляду з яго выпусцілі, а супрацоўнікаў арганізацыі — не.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула