Даляр на таргах апусціўся да 2,45 рубля, еўра — да 2,84

Амерыканская і еўрапейская валюты сёння істотна патаннелі.

15.10.2021 / 13:04

Даляр знізіўся на 1,83 капейкі да 2,4512 рубля.

Еўра ўпаў на 2,18 капейкі да 2,8432.

Расійскі рубель знізіўся на 0,05 капейкі да 3,4397 беларускага за 100 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

Nashaniva.com