Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста Генадзя Мажэйку пад вартай

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Мажэйку ў суд не прывозілі.

15.10.2021 / 13:23

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. 

Яму выставілі абвінавачанне ў распальванні варожасці (ч.3, арт, 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).

Вечарам 28 верасня на сайце «Камсамольскай праўды ў Беларусі» з'явіўся яго артыкул з каментаром аднакласніцы пра праграміста Андрэя Зельцэра, які ў перастрэлцы ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

На наступную раніцу сайт kp.by быў заблакаваны.

Nashaniva.com