У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў

Кіроўцам аказаўся грамадзянін Украіны.

18.10.2021 / 09:06

Як паведамляюць польскія памежнікі, мігранты знаходзіліся ў аўтамабілі папулярнай кур'ерскай кампаніі. Кіроўцам аказаўся грамадзянін Украіны, ён затрыманы.

Напярэдадні ў Польшчы былі затрыманыя пяць праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам у нелегальным пераходзе беларуска-польскай мяжы.

Nashaniva.com