Праваабаронцы: Актывісту пагражалі артыкулам за «Здраду радзіме» за зварот у польскае пасольства па гуманітарную візу

Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь з-за таго, што спецслужбы атрымалі доступ да інфармацыі з памяшкання Візавага цэнтра Рэспублікі Польша ў Магілёве і палохалі яго крымінальным артыкулам, паведамляюць праваабаронцы.

18.10.2021 / 10:34

Некалькі тыдняў таму Сяргей звярнуўся ў Візавы цэнтр Польшы ў Магілёве. Аднак праз некаторы час мужчыну выклікалі ў Аршанскі ГАУС і паказалі раздрукоўку ягонага ліста з аргументацыяй просьбы выдаць яму гуманітарную візу, верагодна, з камеры відэаназірання.

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што гэты зварот можа стаць падставай для артыкула «Здрада радзіме» (арт. 356 КК РБ).

Nashaniva.com