Памёр выкладчык, дыпламат Мечыслаў Часноўскі
17 кастрычніка памёр беларускі вучоны, дыпламат Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі. Яму было 73 гады
18.10.2021 / 12:04
Доктар гістарычных навук, прафесар Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі працаваў на гістарычным факультэце, факультэце міжнародных адносін БДУ.
З'яўляўся дарадцам, дарадцам-пасланнікам, часовым павераным у справах Беларусі ў Польшчы (1993-1996).
Узначальваў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна (2002-2014), экспертны савет Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па гістарычных навуках.
З верасня 2015 г. кіраваў кафедрай міжнародных адносін БДУ.
Аўтар больш за 150 навуковых прац.