Лаўроў: Расія ставіць перад беларускімі калегамі пытанне аб сітуацыі з Мажэйкам

Расія абмяркоўвае з беларускімі калегамі сітуацыю з затрыманнем журналіста «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі і закрыццём выдання. Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.

19.10.2021 / 15:44

«Мы гэтае пытанне ставім перад нашымі беларускімі калегамі, працягваем ім займацца», — адзначыў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне.

«Комсомольская правда» 5 кастрычніка паведаміла аб закрыцці прадстаўніцтва ў Мінску.

Мажэйка абвінавачваецца ў распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады.

Nashaniva.com