Instagram запусціць новыя функцыі, некаторыя здзівяць вас

Instagram распавёў пра абнаўленні, якія паступова будуць уводзіцца ў кастрычніку.

19.10.2021 / 21:14

19 кастрычніка ў сацыяльнай сетцы з'явіцца функцыя Collabs, якая дазволіць двум карыстальнікам публікаваць сумесныя пасты. У такіх публікацый будуць агульныя каментары, прагляды і лайкі.

20 кастрычніка сацсетка запусціць функцыю, якая дазваляе пачаць збор сродкаў для некамерцыйных арганізацый.

21 кастрычніка карыстальнікі па ўсім свеце змогуць публікаваць фота і відэа працягласцю не больш за хвіліну з дэсктопа — з любой платформы, на якой няма дадатка сацсеткі.

21 кастрычніка ў сацсетцы таксама з'явяцца новыя функцыі ў Reels, у тым ліку 3D-тэксты песень.

Дарэчы, падпісвайцеся на інстаграм «Нашай Нівы» і «Нашай гісторыі» пратэсцім новыя функцыі разам!

Nashaniva.com