Памёр заснавальнік музея Першай сусветнай у Вілейскім раёне мастак Барыс Цітовіч

Не стала мастака сёння раніцай, паведамляе «Рэгіянальная газета».

20.10.2021 / 09:53

Барыс Цітовіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі.

Ён вядомы як стваральнік мемарыяльнага комплексу памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ў Заброддзі, на Вілейшчыне.

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Скарыны.