У Літве пабіты рэкорд па заражэнні каранавірусам

За мінулыя суткі ў Літве быў выяўлены 3331 новы выпадак заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі 11 чалавек, паведамляе Delfi.

20.10.2021 / 11:19

Гэта найбольшая сутачная колькасць новых выпадкаў у гэтым годзе — больш фіксавалася толькі ў снежні мінулага года.

Усе памерлыя за выключэннем аднаго не былі прышчэпленыя або былі прышчэпленыя не цалкам.

У бальніцах цяпер праходзіць лячэнне 1669 пацыентаў з COVID-19, на тры дзясяткі больш, чым суткамі раней. 157 з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.

За апошнія 14 дзён сярэдні ўзровень захворвання на каранавірусную інфекцыю на 100 тыс. жыхароў вырас да 1186,6 выпадку. Доля станоўчых тэстаў за апошнія сем дзён вырасла да 13%.

Усяго з пачатку пандэміі COVID-19 ад каранавіруса ў Літве памерлі 5511 чалавек.

Ва Украіне, якая мае падобны да Беларусі ўзровень вакцынацыі, рэкорд па колькасці смерцяў ад кавіду: 538 за дзень

Латвія на 4 тыдні ўводзіць жорсткі лакдаўн

«Вазьміце Латвію». Насамрэч, лішняя смяротнасць ад кавіду ў Латвіі ў пяць разоў меншая, чым у Беларусі

Nashaniva.com