Прайшлі ператрусы ў рэдактароў «Новага Часу»

абноўлена

У першай палове дня знікла сувязь з галоўным рэдактарам Аксанай Колб, журналістам, намеснікам рэдактара Сяргеем Пульшой. Стала вядома, што ў іх ператрусы

20.10.2021 / 14:02

Затым стала вядома, што пасля допыту яны адпушчаныя, у іх канфіскавалі тэхніку.

Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Nashaniva.com