З-за кавіду ў Расіі аб’явілі непрацоўны тыдзень з захаваннем заробку
Расіяне не будуць працаваць з 30 кастрычніка да 7 лістапада.
20.10.2021 / 15:15
Для рэгіёнаў з больш складаным становішчам «канікулы» пачнуцца з 23 кастрычніка. Заробак будзе захаваны.
Таксама ў Расіі распрацаваная праграма падтрымкі бізнэса на час пандэміі.
За апошнія суткі ў Расіі зафіксавалі 34 073 выпадкі захворванняў на каранавірус. Памерлі 1028 чалавек.