Палітвязня-журналіста Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцара. Яму дадалі яшчэ 7 сутак

Жонка палітзняволенага журналіста Вольга паведамляе, што ў нядзелю пасля 6-сутачнага пакарання Дзяніса Івашына не выпусцілі з карцара.

26.10.2021 / 10:34

Замест гэтага палітвязня будуць там утрымліваць яшчэ 7 сутак. Вольга піша, што Дзянісу ў карцары не аддаюць выданні, на якія ён падпісаны, а таксама не перадаюць лісты, як паведамляюць праваабаронцы.

Падтрымайце Дзяніса: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1.

Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка. Яго вінавацяць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). Нядаўна стала вядома, што Дзянісу выставілі яшчэ адно абвінавачанне, але дакладна якое — родныя не ведаюць.

Nashaniva.com