У маскоўскай кватэры знайшлі забітымі банкіра, яго жонку і васьмігадовага сына

У кватэры на захадзе Масквы знайшлі целы мужчыны, жанчыны і дзіцяці. Імі аказаліся былы топ-менеджар збанкрутаванага Смаленскага банка Міхаіл Яхантаў, яго жонка і васьмігадовы сын.

26.10.2021 / 15:22

Яхантава раней судзілі за растрату і наўмыснае банкруцтва, піша Бі-бі-сі.

Матывы забойства высвятляюцца, «разглядаецца некалькі версій, у тым ліку фінансавая».

У дарослых — нажавыя раненні, у дзіцяці — пашкоджанне шыі.

Заведзена крымінальная справа аб забойстве двух і больш асоб.