Facebook заблакаваў форумы, якія спрыялі міграцыі праз Беларусь

Дзякуючы ўдзелу польскіх спецслужбаў былі заблакаваныя першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасці.

26.10.2021 / 15:39

Супрацоўніцтва з адміністрацыяй сацсеткі і пасольствам ЗША прывяла да ліквідацыі груп, якія ўдзельнічалі ў кіраванні нелегальнай міграцыяй з Беларусі ў Еўрасаюз, піша Радыё Свабода.

Гэта першы поспех дзеянняў уладаў Польшчы па блакаванні груп у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для павелічэння міграцыі ў Польшчу.

Nashaniva.com